Іван Іванавіч Ядэшка

Баскетбол
Іван Іванавіч Ядэшка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 1945(1945-03-25) (79 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 196 см
Вага 91 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1967—1970 РТІ
1970—1977 ЦСКА Масква
1977—1978 СКА Кіеў[d]
1978—1980 ЦСКА Масква
1980—1981 СКА Кіеў[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Ядэшка (нар. 25 сакавіка 1945, в. Сцяцкі, Гродзенскі раён) — беларускі баскетбаліст, чэмпіён гульняў XX Алімпіяды ў Мюнхене (1972), бронзавы прызёр Гульняў XXI Алімпіяды ў Манрэалі (1976), чэмпіён свету (Пуэрта-Рыка, 1974), двухразовы чэмпіён Еўропы (Германія, 1971; Італія, 1979), шматразовы чэмпіён СССР (1971—1974, 1976, 1977, 1979, 1980). Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер СССР, Заслужаны трэнер Расіі.

Пачынаў з бокса, але яго высокі рост прыцягнуў увагу дзіцячага баскетбольнага трэнера Анатоля Марцінкевіча, які запрасіў яго ў сваю секцыю. Пазней заняткі з падлеткам працягнуў Якаў Фруман. Пазней пераехаў у Мінск, выступаў у 1960 гадах за каманду «Спартак», пазней за баскетбольную каманду Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 1970 годзе быў мабілізаваны ў войска і пачаў выступаць за клуб ЦСКА (Масква) пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Гомельскага. У складзе ЦСКА спартсмен стаў васьміразовым чэмпіёнам СССР.

У 1970 годзе зборную каманду СССР па баскетболу ўзначаліў трэнер-наватар Уладзімір Кандрашын. Разам з гэтым трэнерам савецкая зборная выйграла залатыя медалі Універсіяды 1970 года, залатыя медалі чэмпіянату Еўропы 1971 года і ў якасці аднаго з фаварытаў падышла да Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене.

На летніх Алімпійскіх гульнях у 1976 года ў Манрэалі стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды-1976.

Пасля заканчэння сваёй актыўнай спартыўнай кар’еры спартсмен перайшоў на трэнерскую пасаду. У часы яго кіраўніцтва камандай ЦСКА, у 1992 годзе стала чэмпіёнам Расіі. У 1993 годзе працаваў галоўным трэнерам ліванскага клуба «Спортынг», які стаў чэмпіёнам краіны. З 1998 па 2000 год узначальваў юніёрскую зборную Расіі. Быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Расіі[1].

З 1991 года ў Мінску праходзіць баскетбольны турнір дзіцячых каманд на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Ядэшкі.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У сем гадоў будучы алімпіец, чэмпіён свету і Еўропы няўдала ўпаў з плота. Пералом быў настолькі складаным, што левую руку хлопчыка хацелі ампутаваць. Тады яго маці Ганна Вікенцьеўна пайшла да галоўнага хірурга занёманскай бальніцы Івана Нічыпарука. І пасля некалькіх аперацый рука Івана Ядэшкі зраслася[2].

Зноскі