Іван Ісаевіч Балотнікаў | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1565 |
Смерць |
18 кастрычніка 1608 |
Бітвы |
Іван Ісаевіч Балотнікаў (? — 1608) — кіраўнік паўстання 1606-1607 гадоў у Расіі.
Паходзіў з халопаў, у маладосці ўцёк да казакоў. Быў у татарскім палоне, рабом на турэцкіх галерах. Вызваліўся з няволі, трапіў у Венецыю. Вярнуўся ў Расію і назваўся ваяводам царэвіча Дзмітрыя Іванавіча і ўзначаліў паход на Маскву, маючы за мэту скінуць з царскага стальца Васіля Шуйскага і аднавіць уладу «цара Дзмітрыя».
Дзякуючы таленту палкаводца і храбрасці нанёс шэраг паражэнняў царскім войскам. Пасля здачы Тулы царскім войскам (10.10.1607) трапіў у палон і сасланы ў Каргапаль, дзе яму выкалалі вочы і ўтапілі.