Іван Альбертавіч Пуні | |
---|---|
фр.: Jean Pougny руск.: Иван Пуни | |
![]() Аўтапартрэт | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка (3 красавіка) 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1956[4][5][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Kseniya Boguslavskaya[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | авангардызм, супрэматызм, кубізм |
Уплыў | Ілья Рэпін, Казімір Малевіч |
![]() |
Іван Альбертавіч Пуні (фр.: Jean Pougny 20 лютага (4 сакавіка) 1914, пас. Куокала , Выбаргская губерня, Расійская імперыя, Выбаргская губерня — 28 снежня 1956, Парыж, Францыя) — руска-французскі мастак-авангардыст, супрэматыст і кубіст. Выкладаў у 1919 годзе ў Віцебскім мастацкім вучылішчы разам з жонкай, Ксеніяй Багуслаўскай-Пуні.
Бацькі мастака былі выхадцамі з Італіі. Дзед па бацькавай лініі — вядомы балетны кампазітар Цэзар Пуні . Бацька Альберт (у праваслаўі Андрэй) Пуні — віяланчэліст Марыінскага тэатра.
Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў дома, браў урокі ў Іллі Рэпіна, пад уплывам якога і абраў шлях мастака. Бацька будучага мастака марыў аб ваеннай кар'еры сына, таму Іван быў вымушаны вучыцца ў 1900—1908 гадах у Мікалаеўскай Ваеннай акадэміі.
У 1910—1912 гадах займаўся ў акадэміі Р. Жуліяна ў Парыжы. Па вяртанні ў Пецярбург пазнаёміўся з Давідам Бурлюком, Уладзімірам Маякоўскім, Велімірам Хлебнікавым, Казімірам Малевічам, удзельнічаў у выстаўцы «Саюза моладзі».
У 1913 годзе зноў адправіўся ў Парыж, дзе захапіўся кубізмам. Выстаўляў свае творы ў Салоне Незалежных.
У 1915—1916 гадах Іван Пуні быў членам творчага саюза мастакоў-авангардыстаў «Супрэмус », стваральнікам якога быў Казімір Малевіч.