Іван Гашпаравіч (славацк.: Ivan Gašparovič, нар. 27 сакавіка1941, Полтар) — дзяржаўны дзеяч Славакіі, прэзідэнт Славацкай рэспублікі з 2004, вучоны-юрыст.
У 1964 скончыў юрыдычны факультэт універсітэта імя Коменскага ў Браціславе.
У 1965—1966 працаваў у абласной пракуратуры ў гарадах Марцін і Нітра.
У 1966—1968 — пракурор гарадской пракуратуры Браціславы.
У 1966—1989 — намеснік старшыні міжнароднай камісіі Чэхаславацкай хакейнага саюза.
У 1968 абараніў дысертацыю і з гэтага ж года выкладаў на кафедры крымінальнага права, крыміналогіі і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ўніверсітэта імя Коменскага.
У 1989 — сустаршыня Форуму незалежных юрыстаў Славакіі.
У 1990 — прарэктар універсітэта імя Коменскага.
У ліпені 1990 — сакавіку 1992 — генеральны пракурор Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай рэспублікі (ЧСФР).
У 1992 — прафесар і член навуковага савета ўніверсітэта імя Коменскага.
З чэрвеня 1992 — член прэзідыума Нацыянальнага савета (парламента) Славацкай рэспублікі.
У 1994—1998 — старшыня Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі.
У 1998—2002 — дэпутат Нацыянальнага савета Славацкай рэспублікі.