Іван Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Гаштольд | ||||||
Пераемнік | Юрый Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рымавід Ягінтавіч[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Кучуковіч[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1420 | ||||||
Смерць | 1484[1] | ||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Ходка Юр’евіч[d] | ||||||
Жонка | Агнешка Бельская[d][2] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч і Аграфена з Хадкевічаў[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Іван Хадкевіч, або Іван Ходкавіч (каля 1420 — каля 1485) — вялікалітоўскі арыстакрат. Намеснік менскі (зг. 1459), лідскі (зг. 1469—1471), віцебскі (зг. 1477), луцкі (зг. 1478—1480), кіеўскі (1480—1483). Адначасова маршалак гаспадарскі (зг. 1469—1479).[4]
Сын баярына Ходкі (Фёдара) Юр’евіча, продка роду Хадкевічаў. Праваслаўны.[5]
Вядомы з 1466 года ўжо як камандзір вялікалітоўскага атрада ў вайне 1454-1466 гадоў Польшчы з Тэўтонскім ордэнам, у тым ліку пры аблозе Хойніцы. У кастрычніку 1470 годзе як маршалак гаспадарскі, у сувязі з усходняй палітыкай Княства, быў паслом у Польшчу каб заручыцца яе падтрымкай, у тым ліку вайсковай. У 1474 годзе камандаваў вялікалітоўскім атрадам у паходзе супраць венгерскага караля Мацьяша. У 1476 годзе падпісаў ліст да Папы Сікста IV, ініцыяваны, магчыма, мітрапалітам Місаілам.[5]
У 1480 годзе, па смерці Марціна Гаштольда, атрымаў урад ваяводы кіеўскага, што незадаволіла князя Міхаіла Алелькавіча, які лічыў сябе кіеўскім спадчыннікам і разам з князем бельскім Фёдарам Іванавічам і князем Іванам Гальшанскім задумаў змову супраць караля Казіміра і яго сям’і. Іван Хадкевіч спрыяў выкрыццю змовы, хоць быў зяцем аднаго з яе ўдзельнікаў.[5]
У першы год ваяводства Хадкевіча захоўваліся прыязная адносіны з крымскім ханам Менглі-Гірэем. Аднак у 1482 годзе крымскія татары раптоўна напалі на Кіеўскую зямлю, 1 верасня ўзялі Кіеў, разрабавалі і спалі яго, вывелі вялікі палон, у тым ліку і ваяводу Івана Хадкевіч з сям’ёй[6].[5]
Памёр у крымскім палоне ў 1483 годзе[6][7]. Жонку Агнешку-Сафію, дачку Аграфену і сына Аляксандра выкупіў вялікі князь Казімір.[5]
У шлюбе з князёўнай Агнешкай-Сафіяй (пам. пасля 1496), дачкой князя бельскага Івана Уладзіміравіча[5] (пам. каля 1450) і князёўны Васілісы з Гальшанскіх (пам. 1484), мелі прынамсі трох дзяцей.