Іван Шкрлец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 ліпеня 1873 |
||||||
Смерць |
12 студзеня 1951 (77 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Шкрлец дэ Ломніча (венг.: Iván Skerlecz de Lomnicza; харв.: Ivan Škrlec Lomnički; 20 ліпеня 1873 ― 12 студзеня 1951) ― апошні венгерскі бан (намеснік) ў каралеўстве Харватыі і Славоніі.
Шкрлец нарадзіўся ў вёсцы Орасла, медзье Баранья, Венгрыя. Прэм'ер-міністр Венгрыі Іштван Ціса прызначыў Шкрлеца кіраўніком кароннай зямлі Аўстра-Венгрыі ў 1913 годзе, незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны.
Хоць на тэрыторыі Харватыі-Славоніі не вяліся баявыя дзеянні, харвацкія войскі прымалі ўдзел у вайне, у асноўным у суседняй Сербіі. Шкрлецу ўдалося зноў склікаць харвацкі Сабар (парламент) у Заграбе ў 1915 годзе. Харваты працягвалі патрабаваць усталявання мясцовай аўтаноміі і таксама аб’яднання Харватыі-Славоніі з Далмацыяй і Босніяй і Герцагавінай. Стэфан Саркоціч, губернатар Босніі і Герцагавіны, таксама дамагаўся аб’яднання правінцый. Аднак састарэлая палітычная сістэма Аўстра-Венгрыі перашкаджала якім-небудзь зменам паміж раёнамі пад венгерскім і аўстрыйскім сферамі ўплыву. Шкрлец мог падтрымаць харватаў, толькі дзейнічаючы аўтаномна. У ходзе вайны многія прадстаўнікі харвацкага грамадства сталі лічыць ідэю фарміравання паўднёваславянскай дзяржавы патэнцыйна выгоднай магчымасцю.
Шкрлец сышоў у адстаўку са сваёй пасады 29 чэрвеня 1917 года, пасля таго, як сам Ціса быў адхілены ад улады, і пакінуў краіну не ў лепшым стане, чым яна была, да яго прызначэння на пасаду. Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў было створана ў наступным годзе. Іван Шкрлец вярнуўся ў Венгрыю, дзе пасля памёр у Будапешце ў 1951 годзе.
{{cite encyclopedia}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate=
і |access-date=
specified (даведка)