Пасёлак гарадскога тыпу
Іваніна
|
Іваніна (руск.: Ива́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці Расіі. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак Іваніна са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе. Насельніцтва — 2552 жыхароў (2020). Размешчаны ў цэнтральнай частцы вобласці, за 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра, ля аўтадарогі Р199 Курск — Льгоў — мяжа з Украінай (на Глухаў).