Івар Арасеніус | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Ivar Axel Henrik Arosenius |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1909[1][2][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Henrik Arosenius[d][3][1] |
Маці | Sigrid Elisabeth Arosenius[d][3][1] |
Жонка | Ida Andrea Cicilia Adler[d][7][1] |
Дзеці | Eva Dottern[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, пісьменнік |
Вучоба | |
![]() |
Івар Аксель Хенрык Арасеніус (шведск.: Ivar Arosenius; 8 кастрычніка 1878, Гётэбарг — 2 студзеня 1909, Эльвенген) — шведскі мастак і ілюстратар, адзін з найвядомых прадстаўнікоў шведскага сімвалізму. Самая вядомая з яго кніг, швед. Kattresan («Падарожжа ката») была выдадзена пасмяротна ў 1909 годзе.
Нарадзіўся ў сям’і пуцявога інжынера. Вучыўся жывапісу ў Гётэбаргу ў Карла Вільгельмсана на працягу года ў 1897 годзе, затым быў прыняты ў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Стакгольме. Расчараваўшыся ў акадэмічнай адукацыі, спачатку наведваў як вольнаслухач мастацкую школу пры Саюзе Мастак (швед. Konstnärsförbundet), дзе вучыўся ў Рыхарда Берга, а ў 1901 годзе вярнуўся ў Гётэбарг, дзе працягнуў заняткі ў Карла Вільгельмсана. Патрапіў пад моцны ўплыў дацкага мастака Оле Крузэ, які наведаў Гётэбарг, і зацікавіўся сярэднявечным і народным мастацтвам.
У 1904 годзе праз Мюнхен прыехаў у Парыж. Пасля праведзенага адпачынку ў рыбацкай вёсцы Кудвіль (фр. Coudeville) вярнуўся ў Парыж, дзе ў 1905 годзе прыняў удзел у Салоне Незалежных (фр. Salon des Indépendants). Яго працы атрымалі там станоўчыя водгукі публікі, што істотна ўзняло самаацэнку мастака. У тым жа годзе мастак вяртаецца ў Швецыю, у Стакгольме праходзіць яго першая выстава, на якой экспануюцца 173 працы.
Вярнуўшыся ў Гётэбарг, Арасеніус пазнаёміўся з Ідай (Эвай) Адлер (нар. 1879). Ажаніўся з ёй у 1906 годзе і яны пераехалі ў Обю (швед. Åby) каля Нарчэпінга, дзе нарадзілася іх дачка Ліліян. У 1907 годзе сям’я пераехала ў катэдж у Элвенген (шведск.: Älvängen) у ваколацах Гётэборга. На карцінах Арасеніуса апошніх гадоў жыцця пастаянным сюжэтам з’яўляюцца цёмныя пакоі катэджа з фігурамі яго жонкі і дачкі. У той самы час ён распрацоўвае міфалагічныя і фальклорныя сюжэты ў сваіх акварэляў.
У 1906—1907 гадах Арасеніус супрацоўнічаў з газетамі Strix і Söndags-Nisse. Апошняя выпускае 21 красавіка 1907 года нумар, цалкам складзены з твораў мастака.
У 1908 годзе прайшла вялікая выстава мастака, спачатку ў Лундзе, затым у галерэі Валан (швед. Valand) у Гётэбаргу. Мастацкі музей Гётэбарга набыў некалькі яго твораў.
Памёр ва ўзросце трыццаці гадоў ад гемафіліі (абодва ягоныя браты таксама памерлі ад гемафіліі).
У гонар мастака названы Фонд Арасеніуса, утвораны Шведскім Таварыствам Гемафіліі для правядзення навуковых даследаванняў.