Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Голіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 верасня 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Харватыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каманда | Харватыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
І́віца О́ліч (харв.: Ivica Olić; нар. 14 верасня 1979, Давар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2015). Вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА і нямецкія клубы, перш за ўсё «Гамбург» і «Баварыю». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Харватыі.
Івіца Оліч нарадзіўся і вырас у невялікай харвацкай вёсцы Давар, размешчанай побач з горадам Славонскі-Брод. Пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе «Марсонія» ў 1996 годзе і правёў там два сезоны.
У 1998 годзе заключыў кантракт з берлінскай «Гертай». Аднак паколькі не меў гульнявой практыцы ў «Герты», Оліч праз год вярнуўся назад у «Марсонію». У «Марсоніі» правёў вельмі ўдалы сезон, забіўшы ў 29 гульнях 17 мячоў.
У 2001 годзе Оліч перабраўся ў футбольны клуб «Заграб», дзе ў 28 матчах забіў 21 гол, чым дапамог сваёй камандзе заваяваць залатыя медалі чэмпіянату Харватыі. У наступным сезоне Оліч працягнуў сваю кар’еру ў заграбскім «Дынама», дзе ён забіў 16 мячоў у 21 матчы і стаў найлепшым бамбардзірам харвацкага чэмпіянату.
Харвата хацелі купіць кіеўскае «Дынама» і ЦСКА, аднак армейцы апынуліся больш настойлівымі. У 2003 годзе Оліч заключыў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА. За чатыры гады ў клубе Івіца ўвогуле правёў 116 матчаў у якіх забіў 44 галы. У складзе ЦСКА Оліч тройчы перамагаў у чэмпіянаце Расіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі і Суперкубка, а ў 2005 годзе разам з ЦСКА стаў пераможцам Кубка УЕФА.
У студзені 2007 года Оліч перайшоў у «Гамбург». З прыходам Івіцы клуб выйшаў з зоны вылету і фінішаваў у верхняй частцы табліцы.
Улетку 2009 года Оліч перайшоў у «Баварыю»[3][4]. У паўфінале Лігі чэмпіёнаў 2010 года Оліч забіў усе 3 мячы і вывеў каманду ў фінал. Усяго ў Лізе чэмпіёнаў 2010 года ён забіў 5 мячоў.
Увосень 2010 года Івіца Оліч атрымаў траўму калена і выбыў са строю да канца сезона. Пасля заканчэння сезона 2010/11 з’явіўся на поле ў некалькіх таварыскіх матчах. У пачатку сезона 2011/12, у трэцім туры, у пераможным для «Баварыі» матчы з «Гамбургам» (5:0) зноў атрымаў траўму, на гэты раз сцягна, і выбыў на нявызначаны тэрмін[5].
26 красавіка 2012 года, на наступны дзень пасля таго, як «Баварыя» забяспечыла сабе выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў 2011/12, Івіца абвясціў, што пачне наступны сезон у «Вольфсбургу», хоць раней меліся чуткі пра цікавасць да харвата з боку «Лацыа». Заробак харвата стала складаць 6 мільёнаў еўра[6].
30 студзеня 2015 года стала вядома пра вяртанне Оліча ў склад клуба «Гамбург». З іграком быў падпісаны 18-месяцавы кантракт[7]. У ліпені 2016 года пакінуў «Гамбург» па заканчэнні кантракта і стаў іграком клуба «Мюнхен 1860»[8]. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].
Оліч рэгулярна выклікаўся ў нацыянальную зборную Харватыі з 2002 года. На чэмпіянаце свету 2002 ён правёў два матчы, забіўшы важны гол у вароты зборнай Італіі. Івіца таксама правёў тры матчы на чэмпіянаце Еўропы 2004 і два матчы на чэмпіянаце свету 2006. 21 лістапада 2007 года Івіца Оліч стаў адным з творцаў перамогі зборнай Харватыі над родапачынальнікамі футбола — зборнай Англіі, забіўшы ў гэтым матчы гол.
16 лістапада 2014 года ў матчы адбору да чэмпіянату Еўропы 2016 супраць зборнай Італіі, які праходзіў на стадыёне Сан-Сіра, Оліч правёў свой 100-ы матч у кашулі нацыянальнай каманды[10].
З 2017 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Харватыі. У сакавіку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА. У чэрвені 2021 года пакінуў расійскі клуб[11] і неўзабаве вярнуўся ў трэнерскі штаб зборнай Харватыі[12].
«Заграб»:
«Дынама»:
ЦСКА:
«Баварыя»:
Оліч мае двух сыноў, якіх клічуць Лука і Антоніа[13], а таксама дачку Лару. У адрозненні ад многіх сваіх калегаў, ён аддае перавагу трымацца ў цені ад СМІ і ў цэлым жыве спакойным прыватным жыццём[14].