Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||
Вага | 90 кг | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Аляксандравіч Грышчук (нар. 9 чэрвеня 1964, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер.
Выступаў на пазіцыі нападнага абаронцы за каманды РТІ (1982—1984, 1986—1991), «Дынама» (Масква, 1984—1986), «Анвіль» (былы «Нобілес», Влоцлавек (Польшча, 1991—2002).
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 9 матчаў (сярэдняя выніковасць — 19,8 ачкі), і ва ўсіх быў капітанам каманды.
З 2002 года — на трэнерскай працы. Узначальваў польскія клубы «Слупск» і «Анвіль». У 2010 годзе працаваў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Польшчы, якую вывеў у фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2011.
З 2014 года па 2017 год быў галоўным трэнерам «Цмокі-Мінск».
Чэмпіён Польшчы (2003), пяціразовы сярэбраны (1993, 1994, 1999, 2000, 2001) і бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы (1995), двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы (1995, 1996). Удзельнік «Матчу зорак» першынства Польшчы (1994, 1995, 1996, 1999), пераможца конкурсу трохачковых кідкоў (1994). Лепшы снайпер польскай лігі (1993), лідар па выніковым перадачам (1999). Паўфіналіст Кубка Сапорты (2002). Лепшы снайпер Кубка Еўропы (1996)[1].