Поўнае імя | Ігар Аляксандравіч Ражкоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1981[1] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ігар Ражкоў (нар. 24 чэрвеня 1981) — беларускі футбаліст (абаронца, паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ.
Пачаў кар’еру ў Магілёве, пазней перабраўся ў мінскае «Дынама», якое ў якасці капітана прывёў да золата чэмпіянату 2004. У 2007—2008 гадах гуляў ва Украіне за «Крыўбас».
У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў трывалым іграком асновы гарнякоў, звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2012 стаў выкарыстоўваўся як правы абаронца, а ў 2013 годзе страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 годзе перайшоў у «Белшыну»[2]. У складзе бабруйскага клуба стаў пераважна гуляць на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[3].
З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[4] і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015. Здолеў замацавацца ў цэнтры паўабаронцы дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[5].
У студзені 2016 года стаў іграком «Гомеля», які выбыў у Першую лігу[6], і па выніках сезона 2016 дапамог гамяльчанам вярнуць месца ў эліце. У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды. У першай палове сезона 2017 выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, а пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[8]. Аднак, у сезоне 2019 страціў месца ў складзе, толькі двойчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце Беларусі. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[9].
У жніўні 2019 года папоўніў склад мазырскай «Славіі»[10]. У снежні 2019 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[11]. У пачатку сезона 2020 пераважна выхадзіў на замену, з верасня стаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сезоне 2021 пераважна заставаўся на лаўцы запасных і з’яўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнера каманды.
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2003 годзе правёў таксама свой адзіны матч за нацыянальную зборную супраць Узбекістана, дзе адзначыўся голам.
У лютым 2022 года канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў «Арсенале»[12]. У снежні 2022 года пакінуў клуб услед за галоўным трэнерам Паўлам Кірыльчыкам[13].
У студзені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ[14]. Застаўся памочнікам галоўнага трэнера барысаўчан і пасля прызначэння ў студзені 2024 года на гэтую пасаду Ігара Крывушэнкі[15].
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[16].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д3 | Дняпро-2 | 12 | 2 | |
1999 | Д3 | Дняпро-2 | 6 | 1 | |
1999 | Д2 | Вейна-Дняпро | 10 | 2 | |
2000 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 23 | 1 | |
2001 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 16 | 2 | |
2002 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 26 | 6 | |
2003 | Д1 | Дынама (Мінск) | 28 | 1 | |
2004 | Д1 | Дынама (Мінск) | 29 | 2 | |
2005 | Д1 | Дынама (Мінск) | 23 | 0 | |
2006 | Д1 | Дынама (Мінск) | 23 | 2 | |
2006/07 (2) | Д1 | Крыўбас | 13 | 0 | |
2007/08 | Д1 | Крыўбас | 17 | 0 | |
2008/09 (1) | Д1 | Крыўбас | 14 | 0 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 20 | 1 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 32 | 1 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 23 | 0 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 9 | 0 | |
2014 | Д1 | Белшына | 28 | 2 | |
2015 | Д1 | Дынама (Брэст) | 24 | 1 | |
2016 | Д2 | Гомель | 23 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 19 | 0 | |
2018 | Д1 | Гомель | 23 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Гомель | 2 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Славія | 10 | 1 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 23 | 1 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 4 | 0 |