Пол | м |
---|---|
Поўнае імя | Ігар Вячаслававіч Астапковіч |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Нарадзіўся |
4 студзеня 1963[1] (61 год) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Рост | 192 см |
Вага | 120 кг |
IAAF | 14177020 |
Ігар Вячаслававіч Астапковіч (нар. 4 студзеня 1963, Наваполацк, БССР) — беларускі лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995).
Першы трэнер П. В. Зайцаў. Таксама яго трэніравалі Ю. М. Бакарынаў (1991–1993), Ю. Н. Тарасюк (1993–1999), К. В. Астапковіч і Р. І. Клім (1999–2004 ).
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Вышэйшую школу трэнераў.
У 1992 годзе на фінале Гран-пры ў Севільі ўсталяваў рэкорд Рэспублікі Беларусь – 84,62 (трэці вынік у свеце за ўсю гісторыю кідання молата, сусветны рэкорд на рахунку Юрыя Сядых – 86.74). З'яўляецца ўладальнікам неафіцыйнага Сусветнага рэкорду для спартсменаў старэйшых за 40 гадоў 82.23, усталяванага ў 2004 годзе[2].
У цяперашні час знаходзіцца на заслужанай пенсіі.