Асабістая інфармацыя | ||
---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Канстанцінавіч Сумнікаў | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэння | 20 верасня 1966 (58 гадоў) | |
Месца нараджэння | ||
Рост | 184 см | |
Інфармацыя пра гоншчыка | ||
Спецыялізацыя | велагоншчык, веласіпедны спорт, | |
Каманды па ходзе кар'еры | ||
|
||
Ігар Сумнікаў (нар. 20 верасня 1966, Орша, Віцебская вобласць, БССР) — савецкі і беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Майстар спорту СССР (1983) і Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984).
У 1983 годзе скончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 1984—1990 гадах працаваў інструктарам па спорце Спарткамітэта Віцебскай вобласці. Чэмпіён свету сярод моладзі (1964). Удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў 1988 года. Чэмпіён свету 1984 года ў каманднай гонцы на 70 км (Францыя); 1985 года ў каманднай гонцы на 100 км (Італія); сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 года ў каманднай гонцы на 100 км. Чэмпіён СССР у парнай гонцы 1985 года, каманднай гонцы 1986 года, 1987 годзе на 100 км[1].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].