Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Мікалаевіч Крывушэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 лютага 1964 (60 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нар. 10 лютага 1964, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У 2017—2019 гадах — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ.
Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Мінск). Першы трэнер — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за дубль мінскага «Дынама» (1980—1984), гродзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзенскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Металург» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, ігрок-трэнер), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпеда-Кадзіна» (1997).
Працаваў трэнерам «Тарпеда-Кадзіна» (1998), трэнерам фарм-клуба «Змена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года па верасень 2008 года — галоўны трэнер мінскага «Дынама». З 20 снежня 2008 года па 9 мая 2011 года — галоўны трэнер новасібірскай «Сібіры», якая ў 2010 годзе выступала ў расійскай Прэм’ер-лізе. З 2011 года галоўны трэнер узбекскага клуба «Шуртан». З 2012 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
1 сакавіка 2017 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі з захаваннем пасады галоўнага трэнера ў «Тарпеда-БелАЗ»[1], а 22 сакавіка зацверджаны выканкамам БФФ на пасадзе[2]. У ліпені 2017 года Ігар Мікалаевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ», правёўшы развітальную таварыскую гульню з узбекскім футбольным клубам «Алмалык»[3], і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай.
Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2018, прапусціўшы наперад у тым ліку зборную Люксембурга. Тым не менш, у лістападзе 2017 года кантракт з трэнерам быў падоўжаны на наступны год[4]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусціўшы ніводнага мяча, аднак у 2019 стартавала адбор да чэмпіянату Еўропы 2020 з чатырох паражэнняў запар. 13 чэрвеня 2019 года па пагадненні з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[5].
У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам інданезійскага клуба «ТІРА-Персікаба»[6] (на наступны год клуб перайменаваны ў «Персікаба 1973»). У лістападзе 2021 года быў адпраўлены ў адстаўку[7].
У снежні 2022 года ўзначаліў брэсцкае «Дынама»[8]. Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клуб запрасіў вопытных ігракоў і значна ўзмацніў склад перад новым сезонам, аднак пачатак сезона апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 года кантракт клуба са спецыялістам быў разарваны[9].
У маі 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб праекта Super Bol у Казахстане[10].
У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[11].