Ігба | |
---|---|
Саманазва | Igbo |
Краіны | Нігерыя |
Рэгіёны | паўднёвы ўсход |
Агульная колькасць носьбітаў | 18 млн. (адзнака, 1999) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | ибо 199 |
ISO 639-1 | ig |
ISO 639-2 | ibo |
ISO 639-3 | ibo |
WALS | igb |
Ethnologue | ibo |
Linguasphere | 98-GAA-a |
LINGUIST List | ibo |
ABS ASCL | 9223 |
IETF | ig |
Glottolog | nucl1417 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Ігба (іба) — мова народа ігба. Распаўсюджана на паўднёвым усходзе Нігерыі. Колькасць носьбітаў звыш 18 млн. чалавек. (1999, ацэнка). Адносіцца да бенуэ-кангалезскіх моў. Уяўляе сабой сукупнасць дыялектаў (аніча, аверы, умуахіа і інш.), некаторыя з якіх хутчэй з'яўляюцца асобнымі мовамі (напрыклад, аніча).
Пісьменнасць на лацінскай графічнай аснове; розныя дыялекты маюць уласныя пісьмовыя традыцыі, адзіная літаратурная норма адсутнічае. У апошнія дзесяцігоддзі ўсё большае распаўсюджванне, асабліва ў сферы пісьмовага ўжывання, атрымлівае т.зв. цэнтральная ігба, арыентаваная на нормы дыялектаў цэнтральнай зоны, хоць гэта сустракае супраціў некаторых перыферыйных дыялектаў.