Ігнацы Патоцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ignacy Potocki | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Гуроўскі | ||||||
Пераемнік | Людвік Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 лютага 1750 |
||||||
Смерць |
20 жніўня 1809 (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Патоцкія | ||||||
Бацька | Яўстах Патоцкі | ||||||
Маці | Мар'яна з Концкіх | ||||||
Жонка | Альжбета з Любамірскіх | ||||||
Дзеці | Крысціна | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Ігнацы Францішак Патоцкі[2] (28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.
Навучаўся ў Варшаве (1758—1765) і ў Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў.
Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 года. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Праў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 гадах у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[3].
Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 года жыў у Аўстрыі.
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.
Быў пладавітым пісьменнікам, аўтар «Pamiętnik o ustanowieniu porządku w nauce prawa cywilnego» і іншых твораў.