Ігнацы Скарупка | |
---|---|
польск.: Ignacy Skorupka | |
Род дзейнасці | капелан, ваенны капелан, каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1920 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігна́цы Ян Скару́пка (польск.: Ignacy Jan Skorupka; 31 ліпеня 1893, Варшава[1] — пам. 14 жніўня 1920, Осаў[2][3]) — польскі каталіцкі святар, ваенны капелан.
Скончыў у 1916 годзе Пецярбургскую семінарыю, працаваў у Расіі. З 1918 года ў Польшчы. У ліпені 1920 года добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасці ваеннага капелана. Удзельнічаў у бітве за Восаў[4]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазіцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[3]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Яго асобу прыпамінаюць у якасці прыкладу патрыёты і героя[5], а таксама сімвала Варшаўскай бітвы. Намаляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднятай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.
Пасмяротна ўзнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[3], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[6].