Ідвал ап Анараўд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Idwal Foel ap Anarawd | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анараўд ап Родры | ||||||
Пераемнік | Хівел ап Кадэл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
мерк. 885 |
||||||
Смерць |
942 |
||||||
Род | Аберфрау[d] | ||||||
Бацька | Анараўд ап Родры | ||||||
Маці | NN[d][1] | ||||||
Жонка | Мерэдан верх Кадур | ||||||
Дзеці | Іяга ап Ідвал[2], Іеяў ап Ідвал[2], Rhodri ab Idwal Foel[d] і Meurig ab Idwal Foel[d] |
І́двал ап Ана́раўд, або Ідвал Лысы (вал.: Idwal Foel ap Anarawd; загінуў у 942 годзе) — кіраўнік валійскага каралеўства Гвінед. Вільям Мальмсберыйскі ў сваёй «Гісторыі англійскіх каралёў» (лац.: Gesta Regum Anglorum) назваў яго «каралём брытаў».[3]
Ідвал атрымаў у спадчыну трон Гвінеда ў 916 годзе, калі памёр яго бацька Анараўд ап Родры. У 918 годзе Ідвал разам з іншымі валійскімі кіраўнікамі, сярод якіх быў і Хівел Добры, быў вымушаны прызнаць сваім сюзерэнам англійскага караля Эдуарда.[4] Ідвал працягнуў падтрымліваць адносіны і са спадчыннікам Эдуарда Этэльстанам, двор якога ён неаднаразова наведваў у перыяд з 928 па 937 год.[5] Пасля смерці Этэльстана Ідвал і яго брат Элісед паўсталі супраць англасаксаў, але ў 942 годзе абодва загінулі ў баі.[6]
Пасля Ідвала ўлада ў Гвінедзе павінна была перайсці да яго сыноў Іяга і Ідвала, якога звычайна звалі Іеявам, але Хівел ап Кадэл, які кіраваў амаль усім поўднем Уэльса, уварваўся ў Гвінед і выгнаў сыноў Ідвала, захапіўшы трон. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе сыны Ідвала вярнулі сабе прастол Гвінеда.