Ідэал (лац.: idealis, ад грэч. Ἰδέα - вобраз, ідэя) — вышэйшая каштоўнасць, найлепшы, завершаны стан той ці іншай з'явы - узор асабістых якасцей, здольнасцей; вышэйшая норма маральнай асобы (ідэал асобы); вышэйшая ступень маральнага ўяўлення пра добрае і належнае (аксіялагічны ідэал); дасканаласць у адносінах паміж людзьмі (этычны ідэал); найбольш дасканалы лад грамадства (сацыяльны ідэал).