Іеранім Фабрыцый | |
---|---|
італ.: Girolamo Fabrici d'Acquapendente | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 мая 1533 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1619[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, выкладчык універсітэта, анатам |
Навуковая сфера | анатомія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Габрыэль Фалопій[4] |
Вядомыя вучні | Уільям Гарвей, Emilio Parisano[d][5], Salomon Alberti[d][4] і Thomas Fincke[d][6] |
![]() |
Іеранім Фабрыцый (лац.: Hieronymus Fabricius ab Aquapendente; італ. Girolamo Fabrici d'Acquapendente; Аквапендэнтэ, 1537 — Падуя, 21 мая 1619) — італьянскі анатам і хірург; вывучаў медыцыну ў Падуі пад кіраўніцтвам Фалопія, кафедру (анатоміі і хірургіі) якога заняў у 1562 г. Дзякуючы яго намаганням у Падуі быў пабудаваны новы, удасканалены анатамічны тэатр. Фабрыцый узбагаціў медыцыну шматлікімі адкрыццямі ў вобласці анатоміі і эмбрыялогіі і сабраў багаты матэрыял па аператыўнай хірургіі. З ліку яго твораў найбольш вядомыя: «Opera chirurgica» (1-е выд., 2 тамы, Падуя, 1617): «Opera anatomica et physiologica» (выд. Бонам, Лейпцыг, 1687).