Горад
| ||||||||||||||||||
Іерыхон — горад на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі, на Заходнім беразе ракі Іардан, адзін са старажытных гарадоў Палесціны, найстаражытнейшы горад свету.
Узнік ля р. Іардан за 22 км на паўночны ўсход ад Іерусаліма яшчэ ў неалітычны перыяд на пладароднай раўніне. Гэта быў сталічны горад хананеяў, умацаваны шырокай сцяной, які ляжаў на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў.[1]
Іерыхон першым падвергся нападу яўрэяў пры іх уварванні ў Палесціну, і непрыступныя яго сцены, паводле біблейскага падання, самі рассыпаліся ад гукаў свяшчэнных труб. Адсюль пайшоў выраз «іерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існавання Іерыхон неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. Яго разбуралі не толькі ізраільцяне, але і асірыйцы, вавілонскі цар Навухаданосар II, персы і іншыя. Калі Іўдзея была заваявана Рымскай імперыяй Іерыхон яшчэ лічыўся ў ліку яе галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панавання Візантыі з цягам часу горад стаў занепадаць і ў рэшце рэшт на яго месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха.[1]