Іерыхон (англ.: Jericho) — амырыканскі постапакаліптычны драматычны тэлесерыял пра пост’ядзерную рэчаіснасць, які паказваўся па тэлеканале CBS з 26 верасня 2006 года па 25 сакавіка 2008 года.
«Іерыхон» атрымаў вядомасць дзякуючы яго фанатам, які патрабавалі аднаўлення вытворчасці праекту пасля першага сезона. Пратэсты прывялі да кароткага, але ж, працягу: другі сезон цягнуўся сем эпізодаў, з-за скарачэння аўдыторыі вытворчасць серыяла была завершаная. У 2007 годзе тэлесерыял заняў 11-е месца ў рэйтынгу самых культавых шоу TV Guide.
У Беларусі серыял не трансляваўся, на беларускую мову не перакладаўся.
У тэлесерыяле распавядаецца пра жыццё насельнікаў выдуманага горада Іерыхон у штаце Канзас, пасля ядзернай атакі на 23 буйных гарады на тэрыторыі Злучаных Штатаў.
Іерыхон (тэлесерыял) на Вікісховішчы |