Іжора | |
![]() | |
Агульная колькасць | 360 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() ![]() ![]() |
Мова | іжорская, руская, эстонская |
Рэлігія | праваслаўе |
Блізкія этнічныя групы | карэлы, вепсы, фіны, квены, эстонцы, водзь |
Іжора (іжорцы) — фіна-вугорскі народ, у старажытнасці — асноўнае (разам з воддзю) насельніцтва Іжорскай зямлі. Да сярэдзіны XX стагоддзя захоўвалі сваю мову і некаторыя своеасаблівыя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры (у адзежы, ежы, жытле і інш.). У адрозненне ад лютэран-інгерманландцаў, якія пражывалі на тых жа землях, вызнавалі праваслаўе. Да цяперашняга часу амаль цалкам асіміляваны, колькасць носьбітаў роднай мовы — некалькі сотняў чалавек.
Фальклор іжоры вядомы нам па вуснай народнай творчасці — песнях-рунах казачнікаў-рунапеўцаў. Дзіўна, што гэты невялікі па колькасці народ захаваў у сваёй памяці агульны з карэламі і фінамі эпас (вядомы шырокаму чытачу як «Калевала»), асобныя часткі якога (паданне пра Кулерва) аказаліся вядомымі толькі іжорскім рунапеўцам. За паўтара стагоддзя даследаванняў (пачынаючы з 1847 года) фалькларыстам удалося запісаць звыш 120 тыс. старажытных іжорскіх песень так званай «калевальскай» метрыкі ў больш чым 2 тыс. выканаўцаў.[1]
Адна з самых вядомых іжорскіх казальніц — Ларын Параске (Праскоўя Нікіціна), якая пражывала на мяжы XIX і XX стагоддзяў на Карэльскім перашыйку і захавала ў сваёй памяці 1343 песні. Таксама славіўся выкананнем рун Антропа Мельнікаў.[2]