Іжэ́ўск[1] (руск.: Ижевск, удм.: Ижкар), у 1985—1987 гадах — Усцінаў (руск.: Устинов)[2]) — горад (з 1918 года) у Расіі, сталіца Удмурціі. Насельніцтва 618 776 тыс. чал. (2024).
Заснаваны ў 1760 годзе. Размешчаны на рацэ Іж, за 40 км ад яе ўпадзення ў Каму. Вытворчасць якасных сталяў, развітае машынабудаванне і ў прыватнасці: вытворчасць аўтамабіляў, матацыклаў, стралковай паляўнічай і наразной зброі; прыборабудаванне, харчовая перапрацоўчая прамысловасць.
У 1760 годзе граф Пётр Іванавіч Шувалаў заснаваў жалезаробчы завод, вакол якога ўзнік пасёлак Іжэўскі Завод. У 1807 годзе завод ператвораны ў збройны і перададзены ў Ваеннае міністэрства. 21 лютага 1918 года пасёлак Іжэўск ператвораны ў горад. У перыяд Грамадзянскай вайны Іжэўск быў захоплены белагвардзейцамі. 8 чэрвеня 1919 года канчаткова вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 года Іжэўск — цэнтр Воцкай аўтаномнай вобласці (з 1932 — Удмурцкай). З 1934 года — сталіца Удмурцкай АССР.