Ізабела Арагонская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Isabel d'Aragón | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта Праванская | ||||||
Пераемнік | Марыя Брабанцкая | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1247 | ||||||
Смерць |
28 студзеня 1271 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арагонская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Хаймэ I Арагонскі[1] | ||||||
Маці | Іаланда Венгерская[1] | ||||||
Муж | Філіп III Смелы[1][2] | ||||||
Дзеці | Людовік Французскі[d], Філіп IV Прыгожы[1] і Карл Валуа[1] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізабела Арагонская (араг.: Isabel d'Aragón, катал.: Elisabet d'Aragó i d'Hongria), (1247 — 28 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага.
Ізабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі.
28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона.
Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў:
У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні.