Ізабела Партугальская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Isabel de Portugal | |||||||
![]() Партрэт Ізабелы Партугальскай працы Тыцыяна, 1548 | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Б'янка Марыя Сфорца | ||||||
Пераемнік | Марыя Іспанская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп I Прыгожы | ||||||
Пераемнік | Марыя I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жэрмена дэ Фуа | ||||||
Пераемнік | Марыя I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1503[1][2] |
||||||
Смерць |
1 мая 1539 (35 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Авіская дынастыя | ||||||
Імя пры нараджэнні | парт.: Isabel de Avis | ||||||
Бацька | Мануэл I[5] | ||||||
Маці | Марыя Арагонская[5] | ||||||
Муж | Карл V Габсбург[5][6] | ||||||
Дзеці | Філіп II Габсбург[5], Марыя Іспанская[5], Хуана Аўстрыйская[7], Infante Fernando of Austria[d][7] і Juan Austria y Portugal[d] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.
Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.
У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».
Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.
Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.