Ізабела з Панятоўскіх | |
---|---|
![]() | |
![]() Цёлак[d] | |
Нараджэнне |
1 ліпеня 1730[1] |
Смерць |
1801 |
Месца пахавання | |
Род | Панятоўскія |
Бацька | Станіслаў Панятоўскі |
Маці | Канстанцыя з Чартарыйскіх[d] |
Муж | Ян Клеменс Браніцкі і Andrzej Mokronowski[d] |
![]() |
Ізабела Браніцкая з Панятоўскіх (1 ліпеня 1730 — 14 лютага 1808) — арыстакратка.
Паходзіла са шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак». 4-е дзіця Станіслава Панятоўскага, ваяводы мазавецкага, і Канстанцыі Чартарыйскай, кашталянкі віленскай, родная сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].
Выйшла замуж за ўплывовага магната Яна Клеменса Браніцкага ў 1748 годзе ў выніку палітычных камбінацый з мэтай уздзейнічаць на мужа дзеля забеспячэння прыхільнасці групоўцы Чартарыйскіх. Дзякуючы ёй малавядомы Беласток пераўтварыўся ў цэнтр культуры на памежжы Кароны Польскай і ВКЛ: атрымаў магдэбургскае права (1749), тут створаны цэхавыя арганізацыі рамеснікаў (1759, 1769), пабудавана ў стылі барока палацава-паркавая рэзідэнцыя. Мела ўплыў на брата-караля. Пасля Рацлавіцкай бітвы 1794 года засталася ў Варшаве і падтрымлівала паўстанцаў[2].