Ізастазія, ізастатычная раўнавага — гідрастатычны раўнаважны стан зямной кары, пры якім менш шчыльная зямная кара (сярэдняя шчыльнасць 2,8/см ³) «плавае» ў больш шчыльным пласце верхняй мантыі - астэнасферы (сярэдняя шчыльнасць 3,3 г/см ³), падпарадкоўваючыся закону Архімеда. Ізастазія не з'яўляецца лакальнай, г.зн. у ізастатычнай раўнавазе знаходзяцца досыць буйныя (100-200 км) блокі.