Ізегем
| ||||||||||||||||||||||||||
Ізегем (нідэрл.: Izegem, з.-флам.: Yzegem) — горад у паўночна-заходняй Бельгіі, у правінцыі Заходняя Фландрыя, размешчаны за 8 км на паўднёвы ўсход ад горада Руселарэ і за 10 км на поўнач ад горада Кортрэйк. Насельніцтва — 27 363 жыхары (2012).
Самая ранняя пісьмовая згадка пра горад Isinchechem датуецца 1066 годам. У 1582 годзе Філіп II надаў Ізегему статус акругі.