Ізольда Васілеўна Ізвіцкая | |
---|---|
руск.: Изольда Васильевна Извицкая | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1971[1] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Эдуард Аляксандравіч Брэдун[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаактрыса |
IMDb | ID 0412841 |
Ізольда Васілеўна Ізвіцкая (руск.: Изо́льда Васи́льевна Изви́цкая; 21 чэрвеня 1932, Дзяржынск — 1 сакавіка 1971, Масква) — савецкая кінаактрыса.
Знялася ў больш чым двух дзясятках кінакарцін. Найбольш вядомай яе кінароллю з'яўляецца роля Маруткі ў кінафільме «Сорак першы» (1956), які быў удастоены спецыяльнай узнагароды X Канскага кінафестывалю (1957). З'яўлялася членам Савецкага камітэта абароны міру, Асацыяцыі па культурных сувязях з краінамі Лацінскай Амерыкі і Камітэта маладзёжных арганізацый СССР.