Ізраільскі тэхналагічны інстытут «Тэхніён» | |
---|---|
іўр.: הטכניון – מכון טכנולוגי לישראל | |
Арыгінальная назва | іўр.: הטכניון – מכון טכנולוגי לישראל |
Міжнародная назва | англ.: Technion – Israel Institute of Technology |
Заснаваны | 1912 |
Студэнты | 13 703[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хайфа |
Сайт | technion.ac.il |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізраільскі тэхналагічны інстытут «Тэхніён» (іўр.: הטכניון – מכון טכנולוגי לישראל, англ.: Technion – Israel Institute of Technology) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Хайфа. Лічыцца найстарэйшай ВНУ Ізраіля, заснаванай яшчэ ў часы Асманскай імперыі. Уваходзіць у шэраг найлепшых універсітэтаў краіны і Блізкага Усходу, а таксама ў Топ-100 найлепшых універсітэтаў свету.