Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ізюм[2] — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, цэнтр Ізюмскага раёна
Знаходзіцца на р. Северскі Данец ля падножжа гары Крэмэнэць. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Лыман.
Пад назвай «Ізюм сакма» згадваецца ў 1571 годзе. З 1682 года вядомы як Ізюмскі акоп. У 1688—1765 — Ізюмскі Слабадскі полк. У 1765 — правінцыйны горад, а ў 1780 годзе — пры стварэнні намесніцтва — павятовы горад. Падчас расійска-ўкраінскай вайны ў 2022 горад моцна пацярпеў ад абстрэлаў, з 2 красавіка да 10 верасня 2022 знаходзіўся пад расійскай акупацыяй.
Цеплавозарамонтны, оптыка-механічны, будматэрыялаў, цагляны, піваварны заводы, мэблевая фабрыка. Медыцынскі каледж. Краязнаўчы музей.