Горад
| ||||||||||||||||||||||
Іка (ісп.: Ica) — горад на поўдні Перу, каля 300 км ад сталіцы Лімы ля ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Насельніцтва - прыкладна 260 тысяч жыхароў. Горад з'яўляецца сталіцай аднайменнага рэгіёна Іка. У Іцы размешчаны два знакамітыя музеі: музей мумій дакалумбавай эпохі і музей доктара Кабрэра, які мае найбуйнейшую калекцыю так званых Камянёў Ікі.
За некалькі кіламетраў ад горада знаходзіцца аазіс Уакачына, намаляваны на перуанскай купюры 50 соль. 16 жніўня 2007 г. горад перанёс землятрус сілай у 8,0 балаў, у выніку якога загінула некалькі сотняў жыхароў.