Іканаборскае паўстанне

Кафедральны сабор Утрэхта. Скульптуры святых, знішчаныя падчас іканаборскага паўстання 1566 года ў Нідэрландах.

Іканаборскае паўстанне (нідэрл.: Beeldenstorm) — масавыя антыкаталіцкія беспарадкі, якія пракаціліся па шэрагу раёнаў Фландрыі ў жніўні 1566 года. Паслужылі пралогам Васьмідзесяцігадовай вайны. Завадатарам беспарадкаў, якія пачаліся 11 жніўня, быў Амбруаз Вілье. 22 жніўня беспарадкі і хваляванні ахапілі Антверпен. Аднак у Люксембурге і Артуа былі сфармаваны атрады апалчэнцаў, якія выступілі супраць пагромаў. Падчас паўстання шкода была нанесены 5500 цэрквам і манастырам. Пасля таго як штатгальтар Маргарыта Пармская заявіла 25 жніўня пра прыпыненне дзеяння інквізіцыі і легалізаванне кальвінізму, паўстанне пайшло на змяншэнне. Аднак карная экспедыцыя герцага Альбы, якая рушыла ў наступным годзе, ізноў ускалыхнула краіну.

  • Іканаборскае паўстанне 1566 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 190.
  • Чистозвонов А. Н. Нидерландская буржуазная революция XVI века. — М.: Издательство Академии Наук СССР, 1958.