Іква | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 2 250 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 49°57′56″ пн. ш. 25°13′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Стыр |
• Каардынаты | 50°33′50″ пн. ш. 25°23′46″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Стыр → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іква — рака ва Украіне правы прыток Стыра (басейн Дняпра). Даўжыня — 155 км, плошча басейна — 2250 км².
Бярэ пачатак з крыніц каля сяла Чэрныця (Бродыўскі раён), у Крамянецкіх гарах, цячэ па Валынскім узвышшы. Даліна ракі ў вярхоўі карытападобная, з крутымі схіламі, ніжэй шырыня яе перавышае 5 км. Пойма пераважна двухбаковая, месцамі забалочаная, ад 100—200 да 650 м. Рэчышча слабазвілістае, на асобных участках зарэгуляванае сажалкамі і вадасховішчамі. Ухіл ракі 0,89 м/км. Асноўны прыток — Тартацька (справа).
Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў пачатку снежня, ускрываецца ў пачатку сакавіка.
У басейне ракі створаны меліяратыўныя сістэмы. На рацэ горад Дубна.