Іксодавыя кляшчы

Іксодавыя кляшчы

Клешч Ixodes hexagonus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ixodidae C.L.Koch, 1844


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82766
NCBI  6939
EOL  219
FW  308556

Іксодавыя кляшчы (Ixodidae) — сямейства паразітыформных кляшчоў (Acari). Налічваюць звыш 650 відаў. Сярод іх сустракаюцца небяспечныя крывасмокі і пераносчыкі клешчавога энцэфаліту і лайм-барэліёзу.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Касмапаліты, сустракаюцца нават у Арктыцы і Антарктыцы (клешч Ixodes uriae паразітуе на пінгвінах і іншых птушках).

Даўжыня самкі 3-4 мм у галодным стане (павялічваецца да 10 мм пасля крывасмактання, колер змяняецца на светла-шэры колер). Самцы да 2,5 мм. У самцоў спінны жорсткі шчыток прыкрывае ўсё цела, у самак траціну.