Іл-112В | |
---|---|
Тып | ваенна-транспартны самалёт[d] |
Распрацоўшчык | Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d] |
Вытворца | Voronezh Aircraft Production Association[d] |
Першы палёт | 30 сакавіка 2019 |
Адзінак выраблена | 1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іл-112В — праект расійскага лёгкага ваенна-транспартнага самалёта новага пакалення грузападымальнасцю каля 5 тон. Прызначаны для замены самалётаў Ан-24 і Ан-26. Яго перавагай з'яўлялася здольнасць узлятаць і прызямляцца на невялікія малаабсталяваныя аэрадромы, якія маюць бетаніраванае, грунтавое, асфальтавае пакрыццё ўзлётна-пасадачных палос. Першы палёт Іл-112В здзейсніў у Варонежы 30 сакавіка 2019 года.
13 кастрычніка 2023 года стала вядома, што на падставе праекта Іл-112В плануецца выпуск мадыфікацыі для ваенна-транспартнай і камерцыйнай авіяцыі з маркіроўкай Іл-212 для рухавіка ПД-8 з у два разы большай грузападымальнасцю[1].