Ілава (Польшча)

Горад
Ілава
польск.: Iława
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1305
Плошча
  • 21,88 км²
Насельніцтва
  • 32 664 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
TERC
2807011
Афіцыйны сайт
ilawa.pl (польск.)
Ілава на карце Польшчы ±
Ілава (Польшча) (Польшча)
Ілава (Польшча)
Ілава (Польшча) (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Ілава (Польшча)

Ілава[2] (польск.: Iława) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У 1975—1998 гадах адміністрацыйна ўваходзіў у склад Альштынскага ваяводства.

Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[3]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з XVI ст. называлі Верхняй Прусіяй (ням.: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[4]. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў на тэрыторыі Польшчы — Вялікая Жулава[5], на які можна патрапіць на пароме[6]. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які вызначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк Ілаўскае Паазер’е[7].

Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе паблізу горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, дзе адпачываюць журналісты[8][9]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны Элблонгскі канал[10]. Перад Другой сусветнай вайной горад называлі «пярлінай Оберланда»[11]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марскіх перавозак і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі суднамі з дапамогай мініяцюрных мадэлей[12]. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там найстарэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[13]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы Папа Рымскі плаваў каякам з моладдзю[14]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

Карта, якая паказвае распаўсюджванне зялёных насаджэнняў у Ілаве

Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 года, плошча горада складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве і на пятае месца па колькасці насельніцтва[15].

Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах горада, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У наваколлях горада, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсць яшчэ больш за дзясятак дробных азёр (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сістэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.

Больш за 100-гадовы дуб каля Касцёла Праабражэння Гасподняга

У наваколлі Ілавы, сярод іншых, ёсць:

Паштоўка 1905 года «Прывітанне з Ілавы!» — панарама горада з відам на касцёл, возера Язёрак, вакзал Ілава-горад, казарма, прыстань

Гісторыя горада Ілава (па-нямецку «Deutsch-Eylau») бярэ пачатак з 1305 года. У тым жа годзе тэўтонскі комтур хрыстбургскі Зігхонд фон Шварцбург (Sieghond von Schwarzburg) заснаваў асаду на паўвостраве возера Язёрак на месцы старога прускага паселішча і надаў ёй гарадскія правы. У 1317 г. гарадскі прывілей быў адноўлены. У найстарэйшых дакументах горад фігуруе пад назвамі: «Ілавія» (1317), «Ilow themptonikalis» (1421), «Deutschen Ilow» (1404), «Deutschen Ylaw» (1421), «Ylow» (1437). Горад быў рэзідэнцыяй тэўтонскага чыноўніка пад камандаваннем комтура хрыстбургскага. У 1362—1363 гадах горад уразіла чума, якая якая пашкодзіла яго развіццю.

Самай старажытнай формай назвы Ілава з’яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з’явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з’явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім комтурам хрыстбургскім, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» — ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г[16].

Мікрараёны Ілавы

[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел Ілавы
  • Старэ място (Стары горад)
  • Цэнтрум (Цэнтр)
  • Острудзке (Аструдскае)
  • Пястовске (Пястоўкае)
  • Млодых (Маладых)
  • Кармаран
  • Ліповы двур (Ліпавы двор)
  • Гаерак
  • Подлесьнэ (Падлеснае)
  • Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў)
  • Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён)
  • Любавске (Любаўскае)
  • Каперніка
  • Новы сьвят (Новы свет)
  • Слонэчнэ (Сонечнае)
  • Маріна Ілава
  • Войска польскего (Польскага войска)
  • Собескего (Сабескага)

Пачатковыя школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Каперніка
  • Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай
  • Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў
  • Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў
  • Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
  • Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа
  • Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1

Сярэднія і панадгімназыйныя школы

[правіць | правіць зыходнік]
Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая
  • Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага
  • Калектыў школаў імя Герояў верасня 1939
  • Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая
  • Адмысловы школьна-навучальны асяродак
  • Цэнтр адукацыі
  • Цэнтр адукацыі дарослых «Альфа»
  • Цэнтр прафесійнай адукацыі
  • Цэнтр пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай ўстанове)
  • Ліцэй для дарослых «Эдума»

Вышэйшыя школы

[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815407011-0964650?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Jeziorak najdłuższe Jezioro w Polsce (польск.).
  4. GC6G220 #Rzeka Tynwałd# (Traditional Cache) in Warmińsko-Mazurskie, Poland created by Palin1992@ (польск.). geocaching.com. Праверана 24 лістапада 2017.
  5. Iława: Wielka Żuława – największa śródlądowa wyspa w Polsce – Moje Mazury (польск.).
  6. Prom na wyspę Wielka Żuława, Chodkiewicza Jana Karola, hetm. 14-202 – Prom, numer telefonu (польск.). mapa.targeo.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  7. Mazury Travel – Portal Warmii i Mazur W-M ROT – Rekreacja: Iława (польск.). mazurytravel.com.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  8. eholiday.pl Sarnówek (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2020.
  9. Tłokowisko Ośrodek Wypoczynkowy Telewizja Polska S.A. (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2016.
  10. Iława (польск.). polskieszlaki.pl. Праверана 25 студзеня 2020.
  11. Iława na starych pocztówkach – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  12. Szkoła Kapitanów na jeziorze Slim pod Iławą – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  13. Edupedia – Iława (Słownik nazw geograficznych) (польск.)(недаступная спасылка). edupedia. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2020.
  14. Papieska Kalwaria (польск.).(недаступная спасылка)
  15. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym (польск.). Główny Urząd Statystyczny. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2013. Праверана 20 жніўня 2009.
  16. Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).