Ілеша — горад на паўднёвым захадзе Нігерыі. Старажытны горад племя ёруба. 351 тысяча жыхароў (1993). Вузел аўтадарог. Гандлёва-рамесны цэнтр. Перапрацоўка какававых зярнят. Вытворчасць пальмавага алею. Каля Ілеша здабыча золата.