Ілля Рыгоравіч Старынаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня (2 жніўня) 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 2000 (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, Савецкая армія, інжынерныя войскі, Чыгуначныя войскі і спецпрызн |
Званне | Палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Ілля Рыгоравіч Старынаў (руск.: Илья Григорьевич Старинов; 2 жніўня 1900 — 18 лістапада 2000) — палкоўнік СА, дыверсант-разведчык, удзельнік некалькіх ваенных канфліктаў, выкладчык і кандыдат тэхнічных навук.
У чэрвені 1918 года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у 20-м палку 3-й стралковай дывізіі, у складзе якой ваяваў на паўднёвым фронце грамадзянскай вайны ў Расіі. Трапіў ў палон, але ўцёк і выйшаў да сваіх. Потым быў паранены ў нагу і накіраваны ў шпіталь. Пасля ранення быў залічаны ў 27-ю сапёрную роту 9-га інжынернага батальёна. Удзельнічаў у баявых аперацыях у Крыме і на Паўночным Каўказе.
Пачынаючы з верасня 1922 года знаходзіўся на пасадах начальніка падрыўной каманды і камандзіра роты 4-го чыгуначнага палка ў Кіеве. Адначасова займаўся падрыхтоўкай ваенных падрыўнікоў і дыверсантаў, прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі Орша—Лепель.
У снежні 1930 года прызначаны кіраўніком 4-га аддзела штаба УВА. Працягваў навучэнне дыверсантаў для РСЧА. Таксама праводзіў мерапрыемтсвы па падрыхтоўцы да магчымай партызанскай вайны. У сакавіку 1933 года пераведзены ў Маскву. Тут стаў супрацоўнікам аддзела ГРУ ГШ. Некаторы час пасля прызначаны намескнікам ваеннага каменданта станцыі Ленінград-Маскоўская.
У 1936—1937 гадах знаходзіўся ў складзе савецкіх сіл у Іспаніі. Прайшоў шлях ад саветніка дыверсійнай групы да саветніка 14-га партызанскага корпуса.
З вяртаннем на радзіму заняў пасаду начальніка Цэнтральнага навукова-выпрабавальнага палігона чыгуначных войскаў. Пасля пачатку савецка-фінскай курыраваў размініраванне Карэльскага пярашэйка. Напярэдадні Вялікай Айчыннай — начальнік аддзела мініравання і загарод галоўнага ваенна-інжынернага ўпраўлення Чырвонай Арміі, а ў яе першыя дні — начальнік аператыўнай групы загарод на Заходнім фронце. Да сакавіка 1942 года, змяніўшы яшчэ некалькі пасад, даслужыўся да камандзіра 5-й асобнай інжынернай брыгады спецпрызначэння. У жніўні ўзначаліў Вышэйшую аператыўную школу асобага прызначэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху.
У наступным быў памочнікам начальніка штаба па дыверсіях, членам Ваеннага савета Паўночна-Заходняга фронту, намеснікам начальнікаў Украінскага і Польскага штабоў партызанскага руху па дыверсіях, начальнікам штаба савецкай місіі ў Югаславіі, начальнікам аператыўна-інжынернай групы па размініраванні аўтамабільных дарог і чыгунак. У лістападзе 1945 года прызначаны намеснікам начальніка 20-га ўпраўлення чыгуначных войскаў Савецкай Арміі ў Львове.
У студзені 1956 года сышоў у адстаўку.
З верасня 1921 года па верасень 1922 года вучыўся ў Варонежскай школе ваенна-чыгуначных тэхнікаў, з восені 1923 года па восень 1924 года — у Ленінградскай школе ваенна-чыгуначных тэхнікаў, з верасня 1933 па май 1935 года — у Ваенна-транспартнай Акадэміі Чырвонай Арміі.
Яшчэ ў 1930-х гадах, па сумяшчальніцтве з асноўнай дзейнасцю, выкладаў тэхніку загарод на дарогах у Ваенна-транспартным інстытуце. У верасні 1946 года стаў начальнік кафедры тылу Ваеннага інстытута МУС, а ў 1957 годзе — старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута марксізму-ленінізму. Прымаў удзел у напісанні шасці томнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года выкладаў тактыку дыверсій на Курсах удасканалення афіцэрскага складу. У 1984 годзе прысвоена званне прафесара. Да 1987 года выкладаў у навучальных установах КДБ.