Іль і Вілен Ille-et-Vilaine | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 35 |
Рэгіён: | Брэтань |
Прэфектура: | Рэн |
Акруг: | 4 |
Кантонаў: | 53 |
Камун: | 352 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 23-е месца |
-1999 | 903,4 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 133 чал/км² |
Плошча: | 6775 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іль і Вілен (фр.: Ille-et-Vilaine, брэт.: Il-ha-Gwilen) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Парадкавы нумар 35. Адміністрацыйны цэнтр — Рэн. Насельніцтва 903,4 тыс. чалавек (23-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6878 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Іль, Вілен, Ранс, Куэнон.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 53 кантона і 352 камуны.
Іль і Вілен — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань. Назва мясцовых рэк Іль і Вілена.