Ільвінкі[1] (Stratiomyidae) — даволі буйное сямейства двухкрылых насякомых, якое налічвае больш за 2 000 відаў.
Сустракаюцца паўсюдна. У лясах паўночнай часткі Еўразіі сустракаюцца больш за сто відаў.
Лічынкі развіваюцца ў глебе, гноі і гнілой драўніне. Пакровы лічынак прасякнутыя вуглякіслым кальцыем і служаць добрай абаронай як для лічынак, так і для кукалкі, якая ўтвараецца ўнутры лічынкавай скуркі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Ільвінкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.81, Артыкул «Двухкрылыя» (подпіс пад ілюстрацыяй)