Ілья Ільіч Мечнікаў (3 (15 мая) 1845, Іванаўка, Харкаўская губерня, цяпер Дварычанскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — 2 (15 ліпеня) 1916, Парыж) — украінскі[7], расійскі і французскі біёлаг (заолаг, эмбрыёлаг, імунолаг, фізіёлаг і патолаг). Адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай эмбрыялогіі, першаадкрывальнік фагацытозу і унутрыклеткавага стрававання, стваральнік параўнальнай паталогіі запалення, фагацытарнай тэорыі імунітэту, заснавальнік навуковай геранталогіі. Брат Льва Ільіча Мечнікава.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 326. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).