![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Шымановіч |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Клуб | Energy Standard[d] |
Нарадзіўся |
2 жніўня 1994 (30 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Рост | 194 см |
![]() |
Ілья Сяргеевіч Шымановіч (нар. 2 жніўня 1994) — беларускі плывец. Рэкардсмен Еўропы ў плаванні на 100 м брасам (2020). Майстар спорту Беларусі.
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[2].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м брасам[3].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 100 м і 200 м брасам, у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 50 м брасам[4].
Чэмпіён Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м брасам[5].
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.
Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 50 м, 100 м і 200 м брасам, у эстафеце 4 × 100 м вольным стылем, а таксама ў камбінаваных эстафетах 4 × 100 м і 4 × 100 мікст[6].