Імператар Сага(яп.: 嵯峨天皇сага тэнно:) — 52-і імператар Японіі, які кіраваў з 8 мая 809 па 29 мая 823 года[3]. Імёны — Камі, Каміно[3].
Пад уплывам сінта, указам 818 года адмяніў смяротнае пакаранне; смяротнае пакаранне ў Японіі было ўведзена зноў праз тры стагоддзі, у 1156 годзе. Таксама забараніў ўжыванне мяса, за выключэннем птушкі і рыбы, гэтая забарона увайшла ў аснову японскай кухні аж да эпохі Мэйдзі.
Вялікі майстар каліграфіі. Паводле легенды, быў першым японскім імператарам, які піў чай.