Імперыя — адзін з самых маладых гарадоў Італіі. Узнік у 1923 годзе пры аб’яднанні старажытных гарадоў Порта-Маўрыцыа і Анелья з навакольнымі сёламі. Гучную назву атрымаў з падачы Мусаліні ад рэчкі Імпера, якая працякала тут. Гісторыя Порта-Маўрыцыа ўзыходзіць да часу Рымскай імперыі. Анелья была валоданнем біскупаў Альбенгі з 1100 года да 1298, калі прыбярэжны замак выкупілі генуэзскія патрыцыі Дорыя. Менавіта тут нарадзіўся адмірал Андрэа Дорыя. Пасля 1576 года горадам валодала Савойская дынастыя, якая амаль безупынна абараняла яго ад нападаў генуэзцаў, іспанцаў і французаў.