Імпхал
| ||||||||||||||
Імпхал (англ.: Imphal) — сталіца індыйскага штата Маніпур, размешчаны ў даліне, акружанай узгоркамі, з якіх сцякае некалькі невялікіх рэк.
У цэнтры горада размешчаны руіны старадаўняга форта Кангла. Імпхал размешчаны ў самым цэнтры Маніпурскай даліны. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 786 м.
Клімат Імпхала субтрапічны акіянічны, з мяккімі, сухімі зімамі і гарачым мусонавым сезонам. Сярэдняя тэмпература ліпеня - 32°C. Самы халодны месяц - студзень, з сярэднім мінімумам тэмпературы 4°C. Гадавая норма ападкаў 1320 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў чэрвені.