Інгер Нільсан | |
---|---|
шведск.: Inger Nilsson | |
Дата нараджэння | 4 мая 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса, спявачка, кінаактрыса, сакратар |
Узнагароды |
Nordic Language Prize[d] (2019) Gullspiran[d] (2023) |
IMDb | ID 0632227 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгер Нільсан (поўнае імя Карын Інгер Моніка Нільсан, швед. Karin Inger Monica Nilsson) — шведская акторка і спявачка, найбольш вядомая па ролі Піпі Доўгаяпанчоха (швед. Pippi Långstrump, англ. Pippi Longstocking) у тэлевізійным серыяле 1969 года.[1][2]
Нарадзілася 4 мая 1959 года ў Чысе, адміністрацыйны цэнтр камуны Чында, Швецыя. Па нацыянальнасці Інгер Нільсан шведка. Яе маці — Карын Нільсан, бацька — Бертіль Нільсан. Інфармацыі пра яе братоў і сястёр няма[3].
Інгер Нільсан было 10 год, калі яна знялася ў ролі Піпі тэлесерыяла 1969 года «Піпі Доўгаяпанчоха» — галоўны персанаж аднайменнай аповесці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Да 1970 года Інгер знялася яшчэ ў двух поўнаметражных фільмах «Падарожжа з Піпі Доўгаяпанчоха» і «Піпі Доўгаяпанчоха ў паўднёвых морах». Вядомасць Нільсана стала міжнароднай, паколькі фільмы з яе ўдзелам трансляваліся ў многіх краінах свету. Пасля школы Нільсан працавала сакратаркай, але яе цікавіла акторская кар’ера, таму яна рухалася ў гэтым накірунку. Інгер Нільсан была рэквізітарам у тэатры Остгатэатэрн (швед. Östgötateatern), 4 гады іграла ў тэатры Крунуберга (швед. Kronobergs län). У 2000 годзе знялася ў нямецкім фільме «Грыпсхольм». У снежні 2005 года ў Стакгольме Інгер іграла ў п’есе па матывах рамана Стывена Кінга «Мізэры». З лета 2006 года яна іграла Еву ў серыяле «Інспектар і мора». Інгер Нільсан прызнаецца, што з-за ролі Піпі ёй было цяжка атрымліваць іншыя ролі. Таксама Нільсан выпусціла сінгл у 1978 годзе з дыска-песняй «Keep On Dancing» і рок-песняй «Youre The One For Me» — гэта не вельмі добра прадавалася, але застаецца класікай ў Швецыі. [3][4][5][6]
Інгер Нільсан не мае дзяцей і верагодна афіцыйна не была замужам. Ёй удалося захаваць сваю асабістую інфармацыю ў такой таямніцы, што нічога адносна яе мінулага ці сучаснаснага статусу нідзе не публікуецца. Інгер мае рост 5 футаў 4 цалі (162,56 см). Колер яе валасоў светла-русы, а колер вачэй сіні. Сацыяльныя медыя: Facebook, Instagram, Twitter — Інгер Нільсан не выкарыстоўвае. [7]