Інгмар Лідака | |
---|---|
Род дзейнасці | заолаг, палітык |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгмар Лідака (латыш. Ingmārs Līdaka, нар. 13 жніўня 1966) — латвійскі заолаг, актывіст прыродаахоўных арганізацый і палітык. З 2018 года старшыня праўлення Рыжскага заапарка. Член Латвійскай Зялёнай партыі, былы дэпутат Рыжскай думы і некалькіх скліканняў Сейма.
У 1984 годзе скончыў Вэцумніецкую сярэднюю школу. З 1984 па 1989 год вучыўся на біялагічным факультэце Латвійскага ўніверсітэта. У 1989 годзе пачаў працу ў Рыжскім заапарку. У 1995 уступіў у ЛЗП. Быў абраны ў Рыжскую думу 2001 года. У 2006 годзе абраны ў 9-ы Сейм.
Таксама І. Лідака быў дэпутатам 10, 11 і 12 Сейма. У сакавіку 2018 года стаў старшынёй праўлення Рыжскага заапарка, у сувязі з гэтым страціў дэпутацкі мандат.