Інгрыд Бергман | |
---|---|
Ingrid Bergman | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 1982[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Бацька | Justus Bergman[d] |
Муж | Раберта Раселіні і Lars Schmidt[d] |
Дзеці | Pia Lindström[d], Isotta Ingrid Rossellini[d] і Ізабела Раселіні[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1934—1982 |
Узнагароды | «Оскар» (1945, 1957, 1975) |
IMDb | ID 0000006 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгрыд Бергман (шведск.: Ingrid Bergman, 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швецыя — 29 жніўня 1982, Лондан, Вялікабрытанія) — шведская і амерыканская актрыса. У рэйтынгу Амерыканскага інстытута кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў па версіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы лаўрэат прэмій «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глобус», двойчы — прэміі «Эмі», першы лаўрэат прэміі «Тоні» (1947).
Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 года.
Актрыса шматграннага таленту, разнастайных амплуа, пераймала ў сваёй творчасці розныя стылі і творчыя манеры, спецыфіку розных нацыянальных школ.
Сусветнае прызнанне атрымала пасля здымак у стужках «Газавае святло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Еўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена і мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Сведэнх’ельмы» (1935), «Забойства ва Усходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».
Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.